Знайсці
14.05.2019 / 21:212РусŁacБел

Генеральная трэніроўка парада да Дня Незалежнасці пройдзе ў Мінску 1 ліпеня

Генеральная трэніроўка парада з механізаванай і пешай калонай да Дня Незалежнасці пройдзе ў Мінску 1 ліпеня.

Механізаваная калона адправіцца з ваеннага гарадка Уручча ў 17.00 для далейшай пабудовы калоны на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Паштовая (у рэзерве да вуліцы Скарыны). У 18.00 працягнецца рух па маршруце. Вяртацца механізаваная калона ў пункты пастаяннай дыслакацыі будзе па маршруце: пр.Машэрава - вул.Ціміразева - вул.Сапёраў - пр.Пераможцаў - вул.Арлоўская - вул.Сурганава - пр. Незалежнасці - вул. Старынаўская — ваенны гарадок Уручча.

Пачатак руху тэхнікі для перавозкі асабовага складу пешых калон запланаваны на 19.00 і будзе ажыццяўляцца па маршрутах: №1 - пр.Незалежнасці - МКАД - пр.Пераможцаў - вул.Сапёраў - вул.Ціміразева - пр.Машэрава - вул.Гвардейская - вул.Тарханова - вул.Ігнаценкі; №2 - вул.Каліноўскага (Ваенная акадэмія) - вул.Усіхсвяцкая - МКАД - пр.Пераможцаў - вул.Сапёраў - вул.Ціміразева - пр.Машэрава - вул.Гвардзейская - вул.Тарханава - вул.Ігнаценкі; №3 - інжынерны інстытут МНС - вул.Машынабудаўнікоў - МКАД - пр.Пераможцаў - вул.Сапёраў - вул.Ціміразева - пр.Машэрава - вул.Грыбаедава. Трэніроўкі механізаванай калоны для падрыхтоўкі асабовага складу праводзяцца на аэрадроме Ліпкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера