Знайсці
14.05.2019 / 20:49РусŁacБел

У Гомелі пры невядомых абставінах загінуў веласіпедыст

Цела мужчыны было знойдзена ў Гомелі на вуліцы Вайсковай 14 мая ў 12.40. Яго знайшла веласіпедыстка, якая праязджала побач.

Як распавяла CHP24.BY відавочца, праязджаючы міма, яна заўважыла на дарозе мужчыну з роварам, які ляжаў. Дзяўчына адразу выклікала хуткую і падышла бліжэй да цела, аднак аказваць дапамогу было ўжо позна.

«Было вельмі шмат крыві і вялікая гематома на рэбрах, а таксама было пашкоджана вуха. Мужчына ляжаў з адкрытымі вачыма, аднак не падаваў прыкмет жыцця».

Таксама, па словах відавочцы, на месцы здарэння не было ніякіх іншых аўтамабіляў. Аднак на дарозе прысутнічалі сляды ад колаў аўтамабіляў, а таксама вадзяныя патокі — дажджу перад гэтым не было. Вялікіх ям на дарозе гэтак жа не назіралася.

Кіроўцы грузавога аўтамабіля, якія пад'ехалі праз некалькі хвілін, распавялі, што хвілін 20 таму ехалі па гэтай дарозе на склад загружацца і такога тут не было.

Пазней на месца прыбылі супрацоўнікі міліцыі. Следству трэба будзе высветліць, ці было гэта ДТЗ, або мужчына зваліўся з ровара сам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера