Знайсці
14.05.2019 / 16:5932РусŁacБел

Кіраўнік украінскай царквы назваў тэмы гендара і ЛГБТ прапагандай Захаду

Тэмы гендара і ЛГБТ-супольнасцяў навязаныя Захадам, заявіў мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній падчас візіту ў Марыупаль.

«Агулам мы — царква — не прымаем тых рэчаў, якія навязваюцца нам з Захаду», — сказаў ён, пішуць Новости Донбасса.

Паводле слоў мітрапаліта, царква грунтуецца на «святых канонах і святым пісанні».

«І калі існуе грэх, то яго трэба выпраўляць. Царква ніколі не ўспрыме тое, што з'яўляецца грахом. Гэта не тая з'ява, якую трэба прапагандаваць у грамадстве», — сказаў ён.

Кіраўнік ПЦУ таксама сказаў, што лічыць гендарную ідэалогію і тэмы ЛГБТ прапагандай Захаду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера