Даслаць навіну
Знайсці
14.05.2019 / 13:45 6

У Расіі беларус парэзаў траіх і пагражаў забойствам незнаёмцы

Гісторыя, падобная на трылер, здарылася ў Юр'еве-Польскім (Уладзімірская вобласць) у снежні мінулага года, паведамляе мясцовая КП

Двое прыезджых з Беларусі ўвечары апынуліся ў гасцях у выпадковых знаёмых — мясцовых жыхарак. Пасядзелі добра, але тут да жанчын прыйшлі іх мясцовыя прыяцелі. Аднаму з прыезджых гэта не спадабалася, і ён накінуўся на гасцей з нажом.

Ударыўшы кожнага па адным разе нажом у жывот, мужчына ўцёк з кватэры і стаў думаць, як бы схавацца. На абочыне каля дома стаяў аўтамабіль, за рулём — жанчына. Уцякач скокнуў на пярэдняе сядзенне, трымаючы ў руцэ нож, прыставіў яго да шыі жанчыны і запатрабаваў:

— Гані больш жыва, а то заб'ю!

Жанчына перапалохалася і адвезла нападніка, куды ён патрабаваў. На шчасце, ён не выканаў сваю пагрозу, жанчына не пацярпела.

Беларуса затрымалі праз некалькі дзён. Яму пагражае да 12 гадоў за напад і 2 гады за пагрозу забойствам кіроўцы аўтамабіля. Справа перададзена ў суд.

1
любите родину мать вашу / адказаць
14.05.2019 / 14:45
фелікс,ды супакойцеся. вы і іншыя шаноўныя суайчыньнікі. ці вы на самой справе таксама лічыце, што беларусы - крымінальная нацыя? ага! згадайце колькі часу таму, што вы чулі, ці чыталі пра крымінал беларусаў у расіі, у іншых краінах? нуль цэлых, хэ дзесятых! а як што і здаралася, дык ані больш, чым іншыя нацыі. і вось тут - на табе: што ні тыдзень, дык чарговы "беларус-крымінальнік"! проста, у расіі зроблены заказ "мачыць Беларусь". пакуль што - віртуальна. вось і распінаюцца капэшныя журналюгі. а нашыя - перадрукоўваюць. не верце пустому слову. 
0
Тэлевіталь / адказаць
14.05.2019 / 14:50
Так і ўяўляю, зайшлі да дзеўчын, сядзяць і п'юць з імі, тут зайшлі мясцовыя- вітаем можна і мы з Вамі. А ну вон адсюль і нажом пыр, пыр, а госці ўцякаць і ня думаюць, трэба самім даваць лататы. Бо ззаду бягуць парэзаныя , акрываўленыя хлопцы, таму ,каб ня быць збітым/забітым уганяе ўпопыхах аўто з закладніцай. 
Нейкая дзіўная гісторыя.
0
Ліса / адказаць
14.05.2019 / 16:51
На России, где с телевизора превращают другие страны в пепел, посыпают хлоркой и всячески разжигают ненависть, сами с этим спраляются, не нужно туда ехать, кого-то резать.. Но, емли ближе к теме - бывает, обычный криминал, может и беларус по национальности, беларусы что, преступлений не совершают?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31