Знайсці
14.05.2019 / 13:025РусŁacБел

Мінскае «Дынама» ўзначаліў першы беларускі хакеіст у НХЛ

Настаўнікам «зуброў» стане 50-гадовы беларускі спецыяліст Аляксандр Андрыеўскі, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Яшчэ гульцом сп. Андрыеўскі ў суме правёў за «Дынама» дзевяць сезонаў. Пагуляў у ЗША, Фінляндыі, Італіі, Нямеччыне, Расіі. Форвард стаў першым айчынным хакеістам у НХЛ («Чыкага Блэк Хоўкс») і найлепшым хакеістам Беларусі ХХ стагоддзя паводле апытання газеты «Прессбол». Доўгія гады быў лідарам і капітанам нацыянальнай зборнай.

Аляксандр Андрыеўскі — сапраўдны дынамавец.

Прычым трэнерскую працу пачынаў у «Дынама»: у сезоне-2006/07 асіставаў Любаміру Покавічу і Эдуарду Занкаўцу. 

На другі год існавання КХЛ прыняў «зуброў» па ходзе «рэгуляркі», змяніўшы на мастку Глена Хэнлана. У далейшым ён на працягу пяці сезонаў уваходзіў у штаб каманды: двойчы яго ўзначальваў, а таксама дапамагаў Марэку Сікору і Кары Хейкіля. Пад кіраўніцтвам Андрыеўскага дынамаўцы заваявалі Кубак Шпэнглера-2009.

Трэніраваў уладзівастокскі «Адмірал», двойчы выводзіў «маракоў» у плэй-оф з 6-га месца Усходняй канферэнцыі. Па ходзе цяперашняга сезона Аляксандр Леанідавіч прыняў «Сібір», якая да таго моманту праваліла старт. Беларусу ўдалося выправіць сітуацыю. У далейшым каманда набрала амаль пяцьдзесят працэнтаў ачкоў і да апошняга змагалася за месца ў плэй-оф.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031