Знайсці
14.05.2019 / 11:44РусŁacБел

Самалёт «Аэрафлота» падаў сігнал бедства. Па просьбе беларускіх дыспетчараў

Рэйс, які накіроўваецца з калінінградскага аэрапорта ў Маскву, выконвае палёт у штатным рэжыме. Пра гэта паведамілі РБК у прэс-службе «Аэрафлота».

Сігнал бедства самалёт падаваў для тэставання сістэм, растлумачылі ў авіякампаніі. «Паветранае судна выконвае палёт у штатным рэжыме. Пасадка запланаваная па раскладзе. Па просьбе ўпраўлення паветранага руху праводзілася праверка сігналу», — паведаміў прадстаўнік «Аэрафлота» Максім Фяцісаў. Ён адзначыў, што тэставанне рабілася па просьбе беларускіх дыспетчараў.

«Інфармацыя аб сігнале бедства не адпавядае рэчаіснасці. З бортам усё нармальна», — пацвердзілі ў прэс-службе Дзяржаўнай карпарацыі па арганізацыі паветранага руху Расіі.

Пра тое, што рэйс «Аэрафлота» Калінінград — Масква падаў сігнал бедства і рыхтуецца да пасадкі ў Шарамеццева раней, паведаміў телеграм-канал Mash. «У небе борт знаходзіўся ўжо 40 хвілін. Пасля сігналу Боінг 737 працягнуў маршрут у Шарамеццева, цяпер рыхтуецца да пасадкі», — гаварылася ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930