Знайсці
14.05.2019 / 06:153РусŁacБел

Галоўная сведка па справе Мамаева і Какорына выпала з акна ў Празе: яна ў крытычным стане

katenkapugovka

Асноўная сведка па справе аб бойках з удзелам расійскіх футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева Кацярына Бабкова ўпала з вышыні чацвёртага паверха. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Baza» са спасылкай на паліцыю Чэхіі.

Адзначаецца, што дзяўчына адправілася ў Прагу адзначаць Дзень Перамогі. На вечарыне Бабкова пацягнулася за цыгарэтай і, страціўшы раўнавагу, «нырнула» ўніз. Па дадзеных мясцовай паліцыі, перад гэтым Кацярына ўжывала алкаголь і антыдэпрэсанты.

Раней паведамлялася, што дактары ўвялі Бабкову у кому.

11 мая ёй зрабілі некалькі аперацый. Яна была шпіталізавана з разрывам у селязёнцы з крывацёкам, кантузіяй лёгкіх, пераломамі таза і рэбраў. Сваякі Бабковай абвясцілі збор сродкаў на яе лячэнне.

Кацярына Бабкова была ў кампаніі футбалістаў, калі ў іх узнік канфлікт у «Кафеманіі» з чыноўнікам Мінпрамгандля Дзянісам Пакам і кіраўніком НАМІ Сяргеем Гайсіным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930