Знайсці
14.05.2019 / 00:576РусŁacБел

У Маскве загінула 25-гадовая рэдактарка Wonderzine

У Маскве загінула журналістка Маргарыта Вірава, якая працавала рэдактарам раздзела «Прыгажосць» у Wonderzine. Віравай было 25 гадоў, яна памерла ў Боткінскай бальніцы, куды трапіла пасля таго, як выпала з акна сваёй кватэры на восьмым паверсе. Пра гэта паведаміў калега дзяўчыны Ягор Скаварада.

«Гэта не самагубства. Гэта трагічная выпадковасць, і ад гэтага яшчэ больш страшна і незразумела, як цяпер жыць. Трагедыю бачылі некалькі сяброў, якія зайшлі да яе ў госці — Рыта адышла да акна, сфатаграфаваць сяброў у іншым канцы пакоя. Акно было адчынена, да яго ўсе адыходзілі курыць. Яна села на падаконнік і, адкінуўшыся з тэлефонам, няўдала абаперлася на антыкаціную сетку (дакладней, сетка была такая ж, як маскітная, але ставілася з-за котак), страціла раўнавагу і выпала з акна», — распавёў Скаварада.

Паводле яго слоў, дзяўчыну даставілі ў рэанімацыю, дзе яна памерла ад атрыманых траўмаў, не прыходзячы ў прытомнасць.

Чытайце: Сустрэча «Нашай Ніны» і Wonderzine ў Прэс-клубе АНЛАЙН

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930