Знайсці
13.05.2019 / 17:0122РусŁacБел

На гомельскім марозіве напісалі «Жыве Беларусь!» ФОТАФАКТ

Мала таго, што гомельскі брэнд «Белы полюс» выпусціў першае ў свеце марожнае з валошкамі і льном, дык яшчэ і на ўпакоўцы з’явіўся незвычайны англа-беларускі слоўнік.

Фота 1863x.com.

Замежнікам прапаноўваецца пяць фраз, з веданнем якіх яны дакладна не прападуць у Беларусі. Напрыклад, калі турысты хочуць знайсці новых сяброў, то маюць спытаць: «Як дабрацца да Зыбіцкай?»

А каб выказаць рэспект новым сябрам, можна проста сказаць: «Жыве Беларусь!»

Так-так, той самы купалаўскі выраз змешчаны на ўпакоўцы новага марозіва. А яшчэ абяцаюць, што хутка з’явіцца інстаграм-канал @belypolus, дзе замежнікам прапануюць гэтыя і не толькі фразы ў карцінках. Дарэчы, адзначым, што выкананыя выразы на беларускай лацінцы, а не на хаатычным гібрыдзе гукаў і літар.

«Калі замежнікі прыязджаюць у нашу краіну, ім тут жа прапануюць паехаць у Нясвіжскі замак і пакаштаваць дранікі, — каментуе намеснік дырэктара па маркетынгу «Белага полюса» Максім Журовіч. — Мы любім класіку, але адкрываем турыстам розныя бакі Беларусі, асабліва тым, хто прыязджае сюды не ўпершыню і каля замкаў дранікі ўжо еў.

Беларуская мова ў першую чаргу паказвае нас як асобную нацыю. Таму мы хочам, каб замежнік у камплект да магніцікаў узяў з сабой каларытную беларускую фразу, прамаўляючы якую, згадваў бы смак і характар нашай краіны».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930