Даслаць навіну
Знайсці
13.05.2019 / 14:08 4

У беларусаў з банкаўскіх карт спісваюцца грошы за пакупкі гадавой даўніны

Беларусы скардзяцца, што ім сёння сталі прыходзіць СМС-справаздачы аб спісанні сродкаў за пакупкі, якія яны не здзяйснялі. У некаторых знялі грошы за пакупкі гадавой даўнасці. Як высветлілася, сродкі паўторна спісваліся з МТБанка, у тым ліку з картак нават іншых банкаў за аперацыі, якія раней праводзіліся праз тэрміналы гэтага банка. У МТБанку кажуць, што гэта адбываецца з-за збою ў іх сістэме, які здарыўся 11 мая, піша Tut.by.

— Сёння апоўдні прыйшло СМС ад майго банка аб спісанні грошай — 44,8 рубля. Напісана, за пакупку ў краме сотавай сувязі. Але я нічога не купляла сёння не толькі там, але і наогул дзе б там ні было, — распавядае мінчанка Вольга. — Патэлефанавала ў Альфа-Банк, у якім абслугоўваюся. Там папрасілі прабачэння, растлумачылі, што ў МТБанку адбыўся нейкі збой і ў людзей спісваюцца грошы з карт за пакупкі гадавой даўнасці. Дзяўчына-кансультант сказала, што на працягу некалькіх дзён грошы вернуць на карту. Але пры чым тут МТБанк, калі я абслугоўвалася ў іншым банку?

У МТБанку пацвердзілі — спісанні сапраўды адбываюцца з-за картачнага збою.

— У выніку картачнага збою 11 мая некаторыя аперацыі гадавой даўнасці былі выстаўленыя да паўторнай апрацоўкі, — пракаментавалі спецыялісты МТБанка. — Супрацоўнікі банка прынялі аператыўныя меры па ліквідацыі ўзніклай памылкі. У адмене аперацыі ўдзельнічаюць банк-эмітэнт і банк-экваер. На жаль, з-за рэжыму выхаднога дня ў некаторых банках не ўсе аперацыі былі адмененыя адразу. У такіх выпадках вяртанне памылкова спісаных грошай будзе праведзена ў пачатку працоўнага тыдня.

У МТБанку ўдакладнілі, што спісаныя сродкі будуць вернутыя да 15 мая.

Нагадаем, з 4 па 10 мая МТБ банк здзяйсняў пераход на новую аўтаматызаваную сістэму банкаўскай дзейнасці. У банку папярэджвалі, што ў гэты перыяд магчымыя часовыя тэхнічныя збоі ў працы карт і сэрвісаў банка.

0
Юстын / адказаць
13.05.2019 / 19:00
Астап Бендэр адпачывае...
3
Valadzimir / адказаць
13.05.2019 / 22:14
Цудоўная навіна, якая красамоўна паказвае, чым, мяркую, непазьбежна абернецца "татальная лічбавіззацыя" грамадзтва, над якой, як можна зразумець, напружана працуе ПВТ. Тады абсалютна любое здарэньне, альбо чыісьці наўмысныя дзеяньні з любымі наступствамі, у тых сферах, якія будуць цалкам пераведзены на "лічбу", дзяржаўным "адказным асобам" можна будзе патлумачыць вельмі проста - "ніхто не вінаваты, гэта збой у сістэме".
2
гыгыгы / адказаць
14.05.2019 / 19:51
Каторы раз пераконваюся, што зручнасць -зручнасцю, але ничога больш надзейнага за стары добры зялены кэш дагэтуль не иснуе!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31