Знайсці
13.05.2019 / 12:4753РусŁacБел

Пасольства Расіі папрасіла ў гродзенскіх уладаў тлумачэнні, чаму быў дэмантаваны помнік Чапаеву

wikimapia.org

Помнік Чапаеву дэмантавалі ў Гродне ў лютым для рэканструкцыі, прымеркаванай да 75-годдзя вобласці. Спачатку планавалася, што пасля абнаўлення яго вернуць на месца. Аднак гродзенцы пачалі збіраць подпісы, каб бюсту знайшлі новае месца, напрыклад у музеі. Гродзенскія ўлады з довадамі грамадскасці пагадзіліся — Чапаеў ніякага дачынення ні да Гродна, ні да Беларусі не мае.

Тым не менш расійскі сайт «Чырвоная вясна» накіраваў запыт у МЗС Расіі. Замежнапалітычнае ведамства заявіла, што «старанна адсочвае падзеі, якія адбываюцца ў замежных краінах і звязаныя са спробамі перапісаць гісторыю, каб дагадзіць сваім кан'юнктурным інтарэсам, сцерці з народнай памяці сапраўдных герояў мінулага і ўключаюць такія дзеянні як дэмантаж помнікаў, перайменаванне вуліц ды іншае. «Для Беларусі падобныя праявы не характэрныя, нягледзячы на ​​асаблівае меркаванне па шэрагу гістарычных сюжэтаў».

 «МЗС Расіі і Пасольства Расіі ў Мінску звярнулі ўвагу на факт дэмантажу бюста народнаму герою В. І. Чапаеву ў Гродне. Адзначылі негатыўнае ўспрыманне з боку гродзенцаў, асабліва старэйшага і сярэдняга веку, а таксама расійскіх суайчыннікаў, — растлумачылі ў ведамстве. — 23 красавіка супрацоўнік расійскага пасольства сустрэўся з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама. У ходзе гутаркі дадзены тлумачэнні, што помнік сапраўды дэмантаваны для правядзення рэстаўрацыйных работ і па іх заканчэнні яму будзе знойдзена годнае месца ў адным з гарадскіх музеяў. Акрамя таго, атрыманыя запэўненні, што меры не з'яўляюцца «барацьбой з савецкімі манументамі», паколькі пераважная большасць савецкіх назваў тапанімічных аб'ектаў як у сталіцы, так і ў іншых населеных пунктах Беларусі не мяняліся апошнія 25 гадоў.

Таксама ў МЗС РФ падкрэслілі, што працягваюць сачыць за далейшым развіццём падзей і трымаць гэтае пытанне на кантролі.

«Чырвоная вясна» таксама сцвярджае, што «ініцыятыву вызваліць вуліцу Гродна ад бюста В. І. Чапаева вылучылі беларускія нацыяналісты, якія лічаць неабходным прыбраць з публічнай прасторы гераізацыю «ідэалагічнага ворага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930