Знайсці
13.05.2019 / 12:15РусŁacБел

Як выглядае рэдкая для Беларусі качка-мандарынка, якую заўважылі ў Бярэзінскім запаведніку ФОТА

Рэдкую для Беларусі качку-мандарынку заўважылі на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Такая інфармацыя размешчана на сайце berezinsky.by.

Самец качкі-мандарынкі быў выяўлены на Сергуцкім канале недалёка ад вёскі Крайцы (Лепельскі раён Віцебскай вобласці). Яго заўважыў работнік аддзела аховы лесу і лясной гаспадаркі падчас рэйду па ахове тэрыторыі запаведніка. Сігнал аб выяўленні незвычайнай для беларускіх шырот птушкі быў накіраваны ў навуковы аддзел запаведніка.

Качка-мандарынка (Aix galericulata) залятае ў Беларусь вельмі рэдка. Гэта другая рэгістрацыя віду на тэрыторыі запаведніка. Упершыню ў фауне Беларусі качка-мандарынка была зарэгістраваная ў красавіку 1986 года, калі адну асобіну заўважылі ў Бярэзінскім запаведніку на рацэ Бярэзіна. У Беларусі было шэсць рэгістрацый гэтага віду, пераважна на вадаёмах у гарадской мяжы або ў ваколіцах гарадоў. Новы выпадак некалькі адрозніваецца ад папярэдніх сваёй аддаленасцю ад буйных гарадоў.

Натуральнае асяроддзе пасялення гэтай качкі — лясы басейна ракі Амура і Усходняга Кітая. У мінулым стагоддзі качка была паспяхова акліматызаваная ў Заходняй Еўропе, дзе разводзіцца ў якасці дэкаратыўнай паркавай птушкі. Гняздуецца ў дуплах дрэў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера