Знайсці
13.05.2019 / 12:1844РусŁacБел

У Лідзе дзяцей вывелі сустракаць польскага чыноўніка з вялізным польскім сцягам ФОТА

Журналіст Андрэй Пачобут апублікаваў у фэйсбуку фотаздымкі з візіта дзяржаўнага сакратара польскай канцалярыі Адама Квяткоўскага ў Ліду.

Там на сустрэчу з чыноўнікам вывелі вучняў польскамоўнай школы, у рукі ім далі польскія сцяжкі. За спінамі — вялізны польскі сцяг. 

«Наша Ніва» удакладніла ў старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс, грамадзянамі якой краіны з'яўляюцца гэтыя дзеці. 

«Гэта грамадзяне Беларусі», — адказала яна. 

Борыс перакананая, што нічога заганнага ў такой практыцы няма. 

«Мы — Саюз палякаў. А гэта — прэзідэнцкі міністр. Мы заўсёды вывешваем сцяг, гэта міжнародная практыка пры такіх візітах. Польскі міністр быў у Лідзе з візітам у польскую школу, быў таксама ў Гродне. Там мы арганізоўвалі мерапрыемства да 2 мая — Дня сцяга, Дня Канстытуцыі. І там таксама вывешвалі сцяг. І будзем вывешваць, пакуль будзем жыць. А беларусы хай вывешваюць свой бела-чырвона-белы сцяг, я не супраць», — патлумачыла яна.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930