Знайсці
13.05.2019 / 10:5611РусŁacБел

Макей патлумачыў, чаму Лукашэнка не паехаў у Брусэль

Беларусь спадзяецца, што пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі да канца года будзе падпісана. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей у Брусэлі, дзе праходзіць саміт 10-годдзя Усходняга партнёрства, піша Tut.by.

На саміце, дзе сёння пройдзе сустрэча кіраўнікоў МЗС краін «Усходняга партнёрства», плануецца падвесці вынікі 10-годдзя УП і пазначыць «чаканні на будучыню». З беларускага боку гэтыя чаканні звязаныя з працягам далейшага развіцця адносінаў з ЕС.

— Мы маем намер дамагчыся таго, каб мы падпісалі прыярытэты партнёрства, працэс працы над якімі, на жаль, пакуль прыпынены. Спадзяюся, што да канца года мы прасунемся і ў плане падпісання двух пагадненняў: па рэадмісіі і спрашчэнні візавага рэжыму. Працаваць трэба і над тым, каб заключыць асноўнае пагадненне — аб супрацоўніцтве з ЕС, — заявіў Макей.

На думку кіраўніка МЗС, у любой ініцыятыве, у тым ліку і ў «Усходнім партнёрстве», не можна абысціся без нейкіх шурпатасцяў.

— Не бывае такога, каб краіна была ўсім задаволена, удзельнічаючы ў нейкім інтэграцыйным аб'яднанні або выбудоўваючы свае адносіны з той ці іншай краінай, заўсёды ёсць нейкія нюансы. Важна не зацыклівацца на гэтых негатыўных нюансах, важна знайсці нешта агульнае, якое аб'ядноўвае, каб выйсці на паступальны прынцып развіцця, — лічыць Макей.

Як растлумачыў кіраўнік МЗС, Лукашэнка не прыехаў у Брусэль, бо адносіны Беларусі і Еўрасаюза пакуль не дасягнулі даволі высокага ўзроўню.

— Прыйдзе час, прыедзе і прэзідэнт. Пакуль у нашых адносінах захоўваюцца нейкія абмежаванні. Шчыра жадаю сказаць, што пакуль мы не бачым, што ў рамках нават сённяшніх мерапрыемстваў мы атрымалі б нейкую стоадсоткавую аддачу ад такога візіту. Візіт павінен быць максімальна выніковым і насычаным. Мы зыходзім з такіх падыходаў, але, думаю, у любым выпадку, сустрэчы, якія мы тут правядзем, будуць важныя для ўсіх бакоў.

— То бок Аляксандр Лукашэнка прыедзе ў Брусэль толькі для падпісання аднаго з пагадненняў з ЕС? — удакладнілі журналісты.

— Не будзем прадказваць, — адказаў Макей.

Алена Талкачова, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930