Знайсці
13.05.2019 / 08:564РусŁacБел

Раман Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» выйшаў па-руску

Прэзентацыя выдання пройдзе на пачатку чэрвеня ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72).

У выдавецтве «Время» выйшла кніга беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы». Акрамя некалькіх пісьменніцкіх прэмій, Альгерд Бахарэвіч ужо атрымаў за «Сабак Еўропы» адну зусім незвычайную ўзнагароду - спецыяльна для яго заснаваную чытацкую прэмію, якую ўдзячныя прыхільнікі ўручылі яму за тое, што ён «падняў сучасную беларускую літаратуру на зусім новы ўзровень».

Пераклаў, а дакладней перастварыў раман па-руску сам аўтар. У кнізе — мудрагелісты вузел з шасці гісторый. Тут уступаюць у дзіўныя алхімічныя рэакцыі гарады і мовы, людзі і сюжэты, вершы і траўмы, абрыўкі цытат і выдуманых успамінаў.

«Сабакі Еўропы» Альгерда Бахарэвіча - раман аб чалавечай і нацыянальнай адзіноце, аб ілюзіях - пра дзяржаву, якой не трэба мінулае і якая ўпэўненая, што ў яе сілах адмяніць будучыню; пра дыктатуру слова, ускраіну імперыі і яе еўрапейскую тугу.

Выдавецтва «Время» намінуе раман «Сабакі Еўропы» на прэмію «Вялікая кніга».

Набыць гэтае ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера