Знайсці
12.05.2019 / 16:1613РусŁacБел

У Бабруйску пітбуль пакусаў пяцігадовага хлопчыка і чатырох дарослых

У Бабруйску ўвечары 11 мая сабака байцоўскай пароды пакусаў пяцярых чалавек, у тым ліку 5-гадовага хлопчыка, піша «Камерцыйны кур'ер». Сабаку абясшкодзіў кіроўца машыны. Гаспадара жывёлы шукаюць.

Сабака напаў на людзей каля 18.00 у раёне дома № 12 на вуліцы Ванцэці, дзе знаходзіцца падстанцыя хуткай медыцынскай дапамогі. Ва ўстанову і звярнуліся пацярпелыя.

У Бабруйскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі распавялі, што дарослыя былі змешчаныя ў аддзяленне гнойнай хірургіі, хлопчык знаходзіцца ў дзіцячым хірургічным аддзяленні. Ва ўсіх пацярпелых — пакусаныя рваныя раны, аднак іх жыццю ў дадзены момант нічога не пагражае. Колькі людзі прабудуць на бальнічным ложку, пакуль казаць рана. Па словах лекараў, ёсць верагоднасць нагнаення і іншых ускладненняў.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч паведаміла, што па гэтым факце распачатая праверка. Труп сабакі канфіскаваны і накіраваны ў морг. У цяперашні час гаспадар жывёлы пакуль не ўстаноўлены.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера