«Кармленне галубоў» у Брэсце сёння прайшло без затрыманняў
Каля 100 чалавек выйшлі на плошчу Леніна ў Берасці 12 траўня, каб «пакарміць галубоў» — традыцыйную акцыю пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, перадае Радыё Рацыя.
Побач з пратэстоўцамі на плошчы адбывалася рэпетыцыя сустрэчы алімпійскага агню да Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у чэрвені ў Беларусі, таму больш за палову тэрыторыі было агароджана.
Міліцыянты ў гукаўзмацняльнік папярэдзілі людзей, што арганізатараў незаконнага мітінгу прыцягнуць да адказнасці. Акрамя міліцыянтаў за пратэстам назіралі каля 10 чалавек у цывільным, некаторыя вялі здымкі пратэстоўцаў.
Пасля людзі рушылі па Пушкінскай на Савецкую і разышліся каля ЦУМа.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Вацлаў Арэшка ў калоніі амаль аслеп
 2
Падазраваныя ў нападзе на Волкава — грамадзяне Польшчы
 2
Падлеткі з Беларусі і Украіны разбурылі пчальнік Музея каралеўскага палаца ў Варшаве
 20
Усаў патрабуе, каб Ціханоўская пераабралася ў 2025-м
 93
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера