Знайсці
12.05.2019 / 08:573РусŁacБел

У Вілейскім раёне мужчына вырашыў напалохаць родных і ледзь не павесіўся

Інцыдэнт, які ледзь не скончыўся трагедыяй, здарыўся ў вёсцы Ходасы 6 мая, піша kraj.by

У бацькоўскай хаце напярэдадні Радаўніцы сабраліся трое братоў і дзве сястры. Размаўлялі, выпівалі і паміж справай абмяркоўвалі беcталковасць аднаго з братоў — той злоўжывае спіртным. Увечары сваякі раз'ехаліся, а ў бацькоўскай хаце засталіся двое, распавяла намеснік начальніка Вілейскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Кацярына Млечка.

— Мужчына востра ўспрыняў крытыку з боку блізкіх і вырашыў прыцягнуць да сябе ўвагу — патэлефанаваў родным, папрасіў прабачэнне за свае паводзіны і развітаўся са словамі, што больш не даставіць ім клопатаў, — удакладніла Кацярына Млечко.

З вяроўкай у руках у двары дома яго заспеў малодшы брат. Старэйшы пацікавіўся, ці ўзяў брат нож, каб зрэзаць вяроўку. Пакуль той хадзіў у дом па наж, брат ледзь сапраўды не наклаў на сябе рукі — імітуючы павешанне, ён паслізнуўся і павіс на дрэве.

У прытомнасць мужчыну прыводзіла брыгада медыкаў. Яго ўдалося выратаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930