Знайсці
11.05.2019 / 16:4310РусŁacБел

На магілёўца завялі справу за катаванні: ён адлупцаваў пасынкаў, якія адмовіліся вучыць урокі

17 красавіка адміністрацыя адной са школ Магілёва паведаміла міліцыі, што двое вучняў прыйшлі на заняткі з ранкамі і гематомамі.

Родныя браты — васьмігадовы і дзевяцігадовы — патлумачылі, што напярэдадні іх жорстка збіў айчым.

32-гадовы магілёвец, да якога прыйшла міліцыя, прызнаўся: учора быў нападпітку і ўзяўся за выхаванне хлопчыкаў.

Аказалася, што дзеці не хацелі рабіць хатняе заданне. Абмеркаванне сітуацыі прывяло да таго, што ўрэшце мужчына перайшоў на крык. Тады дзеці кінулі кнігі і дэманстратыўна разышліся па пакоях.

Мужчына схапіў рэмень і адлупцаваў пасынкаў. Па словах хлопчыкаў, маці назірала за тым, што адбываецца, не ўмешваючыся ў выхаваўчы працэс.

Сям'я некалькі месяцаў таму была пастаўленая на ўлік сацыяльна-небяспечных. Да таго ж айчым ужо меў праблемы з законам — пра гэта сведчаць шматлікія судзімасці за крадзяжы і прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкагольных напояў у грамадскіх месцах.

Дзяцей забралі з сям'і. У адносінах айчыма заведзеная крымінальная справа за катаванні. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930