Знайсці
11.05.2019 / 16:1020РусŁacБел

Вярхоўны суд лічыць, што беларусам не варта шмат ведаць пра суд над памочнікам Лукашэнкі, які «паводзіў сябе як бандыт»

Вярхоўны суд абмяжуе інфармацыю аб працэсе над Сяргеем Раўнейкам, былым памочнікам Аляксандра Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці.

Пра гэта гаворыцца ў адказе, атрыманым парталам Tut.by.

Сяргей Раўнейка.

«Інфармацыя аб судовым разбіральніцтве па крымінальнай справе ў дачыненні Раўнейка С.В. з'яўляецца інфармацыяй, распаўсюд ці прадстаўленне якой абмежавана ў сілу артыкула 17 Закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», — адказаў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Руслан Аніскевіч.

У гэтым артыкуле гаворка вядзецца пра абмежаванне інфармацыі пра прыватнае жыццё фізічнай асобы, дзяржаўныя сакрэты, камерцыйныя таямніцы і іншае.

Пра затрыманне Сяргея Раўнейкі стала вядома летась. Яго затрымалі пры атрыманні хабару ў памеры $200 тысяч.

Чытайце: «Пад дзясятак аўтамабіляў, пад дзясятак кватэр… Паводзіў сябе як сапраўдны бандыт» — Лукашэнка пра свайго арыштаванага памочніка

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930