Знайсці
11.05.2019 / 15:172РусŁacБел

Выпівоха з Ваўкавыска наракае, што чорныя рыэлтары пад пагрозай пісталета прымусілі яго з'ехаць у Маскву

«Чорныя рыэлтары» пад пагрозай пісталета адабралі кватэру ў 33-гадовага жыхара Ваўкавыска, паведамляе МУС. Злачынства здзейснілі яшчэ ў 2013 годзе, аднак пацярпелы наважыўся заявіць пра яго толькі праз некалькі гадоў.

Мужчына пражываў ва ўласнай кватэры, аднак меў даўгі па камунальных плацяжах, бо не меў працы і злоўжываў алкаголем. Пра гэта ведаў і яго таварыш, які пазнаёміў выпівоху з 36-гадовым жыхаром Ваўкавыска. У апошняга ўзнік злачынны план.

«Падазраваны пачаў рэгулярна наведваць гаспадара кватэры і частаваць яго спіртнымі напоямі, угаворваючы пры гэтым прадаць жыллё. Узамен госць прапаноўваў дом у вёсцы, скутар і грошы на жыццё. У выніку ўгаворы скончыліся саветам прадаць нерухомасць і з'ехаць жыць у Расію», — распавялі ў ГУБАЗіК МУС.

Уладальнік «метраў» западозрыў падман і адмовіўся ад здзелкі. Але гэта не спыніла падазраванага. Разам з двума знаёмымі ён сілком вывез пацярпелага ў лес, збіў яго і пад пагрозай пісталета прымусіў пайсці на здзелку. Праўда, ужо на іншых умовах.

«Гаспадара кватэры прымусілі напісаць распіску аб атрыманні ад нявесты падазраванага $25 тысяч. Гэтыя грошы ён нібыта атрымаў у кошт будучага продажу нерухомасці. У натарыуса была аформлена здзелка, у выніку якой пацярпелы пазбавіўся кватэры і, натуральна, не атрымаў грошы», - дадалі ў ГУБАЗіК МУС.

Затым мужчыну адправілі ў Маскву, дзе ён пражыў каля года. Па вяртанні на радзіму зламыснік пасяліў яго ў сваім вясковым доме.

Калі пацярпелы паведаміў у міліцыю пра злачынства, асноўны фігурант ужо быў асуджаны да 9 гадоў пазбаўлення волі за крадзеж і падпал дома свайго працадаўцы. Цяпер у дачыненні да яго і дваіх змоўшчыкаў ўзбуджаная крымінальная справа за вымагальніцтва. Правяраецца іх дачыненне да здзяйснення аналагічных злачынстваў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера