Знайсці
11.05.2019 / 14:443РусŁacБел

Лукашэнка пра сапсаваную нафту: Расхлябанасць і разбоўтанасць на тэрыторыі Расіі, цяпер мы ацэньваем шкоду

Беларусь назаве суму шкоды ад паступлення забруджанай нафты ў нафтаправод «Дружба» пасля рэвізіі нафтаперапрацоўчых заводаў.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.

«Расхлябанасць і разбоўтанасць на тэрыторыі Расіі (а гэта тысячы кіламетраў) — і велізарная труба была забруджаная атрутнай нафтай, — сказаў Лукашэнка. — За тыдзень нават трубу, па якой прапампоўваецца нафта, на 4—5 мм, як кажуць спецыялісты, з'ядае».

Што тычыцца канкрэтнай сумы шкоды, яна пакуль невядомая, але відавочна, што будзе вельмі вялікая.

«Сказаць гэтую суму я зараз не магу. Яна канчаткова будзе вядомая пасля таго, як мы прарэвізіруем тое, што адбылося на НПЗ, а зараз мы лічым страты», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Для падліку страт неабходна ацаніць ступень пашкоджання абсталявання. «Цяпер мы ацэньваем шкоду. Звычайна на месяц-паўтара мы заводы спыняем напераменку і пачынаем іх кожны год чысціць. Рэвізію правядзем, і ўжо канчатковая будзе ацэнка», -= адзначыў ён.

Пры падліку стратаў будуць ўлічвацца некалькі складнікаў. «Гэта велізарны ўрон, нанесены нафтаправоду, самому абсталяванню на нафтаправодах (гэта ж помпы на саміх станцыях і ўсё іншае) і на НПЗ, — пракаментаваў кіраўнік дзяржавы. — І гэта велізарная шкода, якая была нанесена краіне. Мы недаатрымалі пэўны прыбытак, валютную выручку, транзіт — мы велізарныя грошы страцілі. Гэта сотні мільёнаў даляраў».

«Частку атрутнай нафты мы адпампавалі ў свае сховішчы, — працягнуў ён. — Яе трэба адсюль расейцам вывозіць, ці мы знойдзем нейкі іншы варыянт выкарыстання гэтай нафты. Эпапея для Беларусі, я так разумею, падыходзіць да канца, але для Еўропы яна яшчэ працягваецца».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера