Знайсці
11.05.2019 / 13:4513РусŁacБел

Пара з Віцебска абменьвалася сваімі інтымнымі здымкамі — а пасля напісалі адно на аднаго ў міліцыю

У Віцебску Следчы камітэт завяршыў расследаванне дзіўнай крымінальнай справы.

На працягу 2017—2018 гадоў у дваіх віцебчукоў быў віртуальны раман.

Сярод іншага, 27-гадовая дзяўчына і 29-гадовы хлопец адпраўлялі адзін аднаму фатаграфіі інтымнага зместу, як свае, так і скапіраваныя з інтэрнэту.

Усё было добра, пакуль жанчына не адправіла адзін са здымкаў свайго знаёмага яго сяброўцы.

Даведаўшыся пра гэта, мужчына таксама адправіў порнафота знаёмай трэцім асобам.

Каханыя пасварыліся і звярнуліся ў міліцыю. У выніку крымінальныя справы за распаўсюд парнаграфіі завялі на абаіх. Ім пагражае да 4 гадоў зняволення.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера