Знайсці
11.05.2019 / 11:5417РусŁacБел

Рэкордная партыя: расіянка марна спрабавала ўвезці ў Беларусь больш за 100 кілаграмаў экстазі

Больш за 100 кг псіхатропу экстазі, які выклікае наймацнейшую псіхалагічную залежнасць, канфіскавалі брэсцкія мытнікі са схованак аўтамабіля расіянкі.

38-гадовая грамадзянка Расіі ехала праз пункт пропуску «Дамачава» на «Крайслеры», у якім былі схаваныя ўпакоўкі з псіхатропамі і наркотыкамі.

Расіянка адправілася на «чырвоны» калідор, прадставіўшы да дэкларавання электрасамакат і кандыцыянер.

Аднак пры аглядзе аўтамабіля мытнікі выявілі ўтоены тавар. У «Крайслеры» былі спецыяльна зробленыя тайнікі, якія адкрываюцца з дапамогай электрамагнітнага замка.

У выніку ў расіянкі сканфіскавалі больш за 100 кілаграмаў экстазі, а таксама гашыш.

Гэта самая буйная партыя псіхатропных рэчываў, выяўленых на мяжы за апошнія 25 гадоў.

Ужыванне экстазі здольна выклікаць наймацнейшую псіхалагічную залежнасць і мае вельмі неспрыяльныя наступствы для здароўя. Пасля ўжывання таблетак адбываецца рэзкае павышэнне фізічнай і мышачнай актыўнасці, з'яўляецца эйфарыя, падчас якой чалавек здольны здзейсніць злачынства.

Расіянка змешчана ў следчы ізалятар. У яе дачыненні заведзеная крымінальная справа. Замежніца можа атрымаць тэрмін да 10 гадоў зняволення.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера