Знайсці
10.05.2019 / 21:3021РусŁacБел

Парашэнка адказаў Зяленскаму: Украіна — не нумар у егіпецкім гатэлі

president.gov.ua

У адміністрацыі прэзідэнта Украіны адказалі на закіды Уладзіміра Зяленскага, што дэпутаты Вярхоўнай Рады і сам Парашэнка зацягваюць справу інаўгурацыі. Таксама Зяленскі параўнаў дзейнага кіраўніка краіны з турыстам у егіпецкім гатэлі, які ніяк не хоча адтуль высяляцца.

«Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка з павагай ставіцца і да выбару ўкраінцаў, і пазіцыі вышэйшага заканадаўчага органа. Для яго прымальная любая дата інаўгурацыі, якую вызначыць Вярхоўная Рада, паколькі гэта адносіцца да яе кампетэнцыі», — адзначаецца на старонцы Адміністрацыі прэзідэнта.

«Украіна — гэта не нумар у егіпецкім гатэлі, як здаецца спадару Зяленскаму. Перадача ўлады — гэта складаны і адказны працэс. І Пятро Парашэнка імкнецца ажыццявіць яго згодна з еўрапейскай традыцыяй, так як гэта прынята ў дэмакратычных краінах. Таму ён пацвярджае сваё запрашэнне Уладзіміру Зяленскаму, агучанае яшчэ 30 красавіка — не чакаючы інаўгурацыі, правесці сустрэчы для таго, каб абмеркаваць найважнейшыя пытанні жыццядзейнасці краіны, роўна як і любыя іншыя пытанні, звязаныя з перадачай паўнамоцтваў і адказнасці», — гаворыцца з адказе.

Зяленскі — Парашэнку: Вы мне нагадваеце турыста ў гатэлі. Здайце ключ, расплаціцеся за міні-бар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930