Знайсці
10.05.2019 / 20:518РусŁacБел

Расія, Канада, ЗША? У Славакіі стартаваў чэмпіянат свету па хакеі

Фінляндыя сёння перамагла Канаду 3:1, Matt Zambonin / HHOF-IIHF Images

10 мая ў Славакіі — у Браціславе і Кошыцэ — стартаваў 83-ы чэмпіянат свету па хакеі (першы турнір прайшоў у 1920 годзе).

Формула традыцыйная: 16 камандаў разбітыя на дзве групы:

А: Фінляндыя, Канада, ЗША, Славакія, Германія, Данія, Францыя, Вялікабрытанія

В: Расія, Швецыя, Швейцарыя, Чэхія, Латвія, Італія, Аўстрыя, Нарвегія.

Каманды ўнутры групаў гуляюць у аднакругавы турнір. Чатыры каманды выходзяць у плэй-оф, затым чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал 26 мая.

Па горшай камандзе вылятаюць з элітнага дывізіёна. Так год таму вылецелі беларусы. Праўда, хутка вярнуліся назад.

Фаварытам называюць зборную Расіі. Традыцыйна фаварытам лічыцца Канада. Праўда, сёння канадцы прайгралі Фінляндыі — 1:3.

Расія сёння без праблем перамагла Нарвегію 5:2.

Увогуле ўсе каманды прывезлі ледзь не мацнейшыя склады: скончыліся два раўнды Кубка Стэнлі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера