Знайсці
10.05.2019 / 17:0020РусŁacБел

Зніклую ў Мінску афрыканку знайшлі: бадзялася і спала на вуліцы

Зніклая ў Мінску афрыканка знайшлася: усе гэтыя дні ад 8 мая яна бадзялася і спала на вуліцы, паведамілі ў міліцыі.

Дзяўчына з Афрыкі ўпершыню была ў Мінску і наогул у Беларусі. Яна прыехала на запрашэнне мінчука, студэнта адной са сталічных ВНУ. Маладыя людзі пазнаёміліся ў інтэрнэце і некалькі гадоў перапісваліся. А ў пачатку мая хлопец аплаціў ёй падарожжа ў сваю краіну, паведамлялі «Минск-Новости» са спасылкай на міліцыю.

8 мая паміж імі здарыўся канфлікт, і дзяўчына з рэчамі пайшла з дому. Пры гэтым яна размаўляе толькі па-ангельску і пры сабе не мела наяўных грошай.

Знайшлі яе цягам некалькіх гадзін, пасля таго як абвясцілі ў росшук.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930