Знайсці
10.05.2019 / 14:055РусŁacБел

Выбары ў Паўднёвай Афрыцы: белыя і чорныя па-ранейшаму галасуюць за свае партыі

Нічога не зменіцца пасля парламенцкіх выбараў у Паўднёвай Афрыцы. Афрыканскі нацыянальны кангрэс, які з часоў рэжыму апартэіду аб'ядноўвае чорнае насельніцтва, набраў 57% галасоў. Партыя Дэмакратычны саюз, якая адлюстроўвае інтарэсы белага і каляровага насельніцтва, — 22%. Вырасла папулярнасць партыі Economic Freedom Fighters («Змагары за эканамічную свабоду»), якая ўпершыню набрала больш за 10% галасоў. Зулусы, у сваю чаргу, традыцыйна галасавалі за сваю «Інкату».

Паўднёвая Афрыка — гэта краіна, якая да пачатку 1990-х жыла пры апартэідзе. Краінай кіравалі белыя, а чорная большасць не мела палітычных правоў. Гэта адзіная краіна Афрыкі, якая па сваім развіцці блізкая да ўзроўню краін Усходняй Еўропы.

Яе, затое, моцна вылучае колькасць заражаных ВІЧ. Прыкладна 12% з яе 58-мільённага насельніцтва носяць гэтую смяротную заразу. Прычым сярод чорных гэтая доля дасягае 14%, тады як сярод белых — толькі 0,6%.

Сяргей Гезгала; фота Netwerk24

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера