Знайсці
16.05.2019 / 07:17РусŁacБел

16 мая — «Акадэмкніга» запрашае на сустрэчу з рыжскім пісьменнікам Славам Сэ

Кнігарня «Акадэмічная кніга» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак а 17.00.

Слава Сэ (Вячаслаў Салдаценка) — пісьменнік, блогер і музыка з Рыгі — вядомы чытачам найперш дзякуючы серыі кніг пра бестурботнага сантэхніка. «Сантэхнік, яго кот, жонка і іншыя падрабязнасці», «Ева», «Сантэхнік. Тваё маё калена»,« Апошні сантэхнік» — кнігі, напісаныя з тонкім гумарам.

Аўтограф-сесія пісьменніка пачнецца ў 17.00. Кнігі можна купіць проста ў краме і адразу атрымаць аўтограф аўтара.

«Поўны сантэхнік» (3 у 1)

Упершыню ўсе гісторыі пра легендарнага сантэхніка пад адной вокладкай! Падарункавае выданне для фанатаў Славы Сэ і тых, хто збіраецца імі стаць.

 

«Сантэхнік з пылу з жарам»

Аптыміст … Лічыць, што напалову пустую міску заўсёды можна напоўніць з крана.

Яго іранічнае, філасофскае стаўленне да жыццёвым праблемах добра зразумелае і аптымістам, і скептыкам. Ён - ідэальны мужчына! Толькі шкада, што, як лічаць зайздросныя прыхільніцы, жанаты на непрыгожай сяброўцы …

Новыя і добра незабытыя старыя гісторыі з асабістага жыцця знакамітага Сантэхніка. Таго самага, без якога свет абрынецца, трубы лопнуць, вогнішча згасне …

 

«Сантэхнік. Тваё маё калена»

«Разводзіцца было страшна. Здавалася, гэты побыт, гэтыя дзеці - усё абваліцца, накрые і пахавае. Але год прайшоў, неба не абрынулася. Я вывучыў тэлефон домакіраўніцтва і шукаю макароны са зніжкай. Купіў танк з антэнай і гуду ім па кватэры. І чыгунку завёў, плошчай у паўтары кухні. Нарэшце з'еў тры эклеры запар, як абяцаў сабе ў дзяцінстве. Ужо ў гэтым жыцці я магу спаць днём… магу блытаць дні тыдня, купляць непатрэбныя рэчы… І ніхто не скажа, што грошы выдаткаваныя дарма. Калі ў ложку варочаецца адна і тая ж жанчына, гэта добра. Не памятаю чым, але я быў задаволены. Мне падабалася назіраць як кудлатая і незадаволеная з раніцы жонка робіцца дагледжанай і мілай ужо да вечара. Ці не вельмі мілай. Усякае бывала. Год прайшоў, жыццё квітнее. І дай нам Божа не сумаваць па тых, хто нас не любіць».

Набыць гэтыя ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера