Даслаць навіну
Знайсці
10.05.2019 / 14:13 5

Рэпетыцыя фіналу Кубка і рачное дэрбі. Цікавосткі сёмага тура чэмпіянату Беларусі

Разам з Букмекерскай канторай Марафон мы працягваем сачыць за вышэйшай лігай, шэсць тураў якой ужо сталі гісторыяй.

Прайшоў яшчэ адзін тур, і ў табліцы зноў усё пераблыталася. У дуэлі лідараў «Шахцёр» перайграў «Іслач» і, дзякуючы паразе БАТЭ, аднаасобна прапісаўся на першым радку.

Чарговы канфуз барысаўцаў у Гарадзеі (БАТЭ у чэмпіянаце ніяк не можа здабыць перамогу ў гэтым мястэчку) таксама дапамог падняцца на другі радок брэсцкаму «Дынама», якое нарэшце перамагло. 

Яшчэ больш доўгачаканыя перамогі здабылі «Слуцк» і «Віцебск». Проста ўявіце сабе: 14 тураў каманда са Слуцка не магла нікога адолець, а тут трапіўся вярняк у выглядзе мінскага «Дынама». Варта нагадаць Раману Піліпчуку пра даўнюю майскую традыцыю звальняць трэнераў.

Павялічыць выяву

Роспач мінскага «Дынама». Фота: ФК «Дынама-Мінск».

Віцебчукі ж перамаглі «Гомель», ад дзёрзкасці якога не засталося амаль нічога. Ад зоны вылету, дзе цяпер знаходзяцца мінскае «Тарпеда» і «Мінск», паўднёвую каманду аддзяляюць усяго два балы.

Цяпер пра матчы наступнага тура.

«Славія» — «Мінск»

Мазырчукі ў няпростым матчы перамаглі ў «Энергетыка-БДУ» і знаходзяцца ў сярэдзіне табліцы. Але ў ніжэйшай частцы шчыльнасць вельмі высокая, і любая страта можа каштаваць вельмі дорага.

Пра праблемы «Мінска» мы ўжо згадвалі. Каманда пасля чатырох нічыіх запар два матчы прайграла, моцна збіўшыся з жартаўлівага плану «28 нічыіх і 2 перамогі над Брэстам». Таму трэба наганяць. Але наўрад ці гэта адбудзецца ў Мазыры.

Прагноз «НН»: »Славія» не саступіць.

«Іслач» — «Энергетык-БДУ»

  • 11.05, 15:00. Стадыён ФК «Мінск»

Пасля паразы ад «Шахцёра» ў чэмпіянаце Віталь Жукоўскі вярнуўся да вытокаў і выдаў вогненны спіч падчас прэс-канферэнцыі. Дзе паспрабаваў абараніць суддзяў, якім, «відаць, захацелася, каб наш футбол стаў крыху лепшым», і пакрытыкаваў за някемлівасць футбольных функцыянераў.

«Энергетык» ужо аднойчы зведаў смак крыві фаварытаў і яўна не праміне зняць яшчэ адзін скальп. Таму на «Камвольшчыку» варта чакаць цікавай гульні.

Прагноз «НН»: тотал большы за 2.5.

«Дняпро» — «Нёман»

  • 11.05, 17:00. Магілёў, стадыён «Спартак»

У шостым туры новая магілёўская каманда здабыла першую ў сваёй гісторыі перамогу. Пацярпелі мінскія «аўтазаводцы».

Павялічыць выяву

Дзмітрый Падстрэлаў святкуе пераможны гол у браму «Тарпеда». Фота: ФК «Дняпро».

Наперадзе — цяжэйшае выпрабаванне ў выглядзе гарадзенскага «Нёмана». Каб аддаляцца ад зоны вылету, трэба зноў набіраць балы, але гэта будзе амаль неверагоднай задачай.

Прагноз «НН»: »Нёман» пераможа.

«Дынама-Брэст» — «Гарадзея»

  • 11.05, 19:00. Брэст, ДАСК «Брэсцкі»

Традыцыйны стартавы спад у «Гарадзеі», здаецца, мінуў, і каманда Сяргея Яромкі, спадзяёмся, не будзе больш захрасаць у багне дна турнірнай табліцы.

«Дынамаўцам» жа трэба быць асцярожнымі: яны ўжо згубілі дастаткова балаў у гульні з андэрдогамі, а ў папярэдняй гульні былі вымушаныя адыгрывацца па ходзе матча з «Мінскам».

Прагноз «НН»: »Дынама» пераможа.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Слуцк»

  • 11.05, 20:45. Жодзіна, стадыён «Тарпеда»

Пад доўгія майскія выхадныя случчакам трапілася і чыста футбольнае свята — іх каманда нарэшце перамагла. І не абы-каго, а мінскае «Дынама».

Але парадаваліся — і хопіць. Бо наперадзе — выправа ў Жодзіна, дзе «Слуцк» яшчэ ніколі не перамагаў. Вадзім Скрыпчанка яўна ведае, як можна скарыстацца слуцкімі кадравымі праблемамі, таму Віталю Паўлаву трэба прыкласці ўвесь свой трэнерскі талент, каб прадоўжыць прыемную серыю «бела-сініх».

Прагноз «НН»:  «Тарпеда» пераможа.

«Дынама-Мінск» — «Гомель»

  • 12.05, 15:30. Мінск, стадыён «Трактар»

Матч двух галоўных лузераў апошніх тураў. На старце каманды дэманстравалі дыяметральна розны футбол, здабываючы станоўчыя вынікі, але капітальна забуксавалі.

Яшчэ адной паразы Раману Піліпчуку яўна больш не даруюць. А «Гомель» знаходзіцца за два балы ад зоны вылету. Таму перамагаць трэба абедзвюм камандам. 

Але шмат галоў чакаць не варта.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.

«Віцебск» — «Шахцёр»

  • 12.05, 17:30. ЦСК «Віцебскі»

За два тыдні да фіналу Кубка Беларусі адбудзецца ягоная генеральная рэпетыцыя ў межах чэмпіянату Беларусі.

«Шахцёр» вярнуўся на першы радок, а «Віцебск» пасля выхаду ў фінал здабыў і першую перамогу ў лізе. Летась віцебчукі дома перамагалі ў салігорцаў, чаму б і сёлета не паўтарыць? 

Прагноз «НН»: «Віцебск» не саступіць.

БАТЭ — «Тарпеда-Мінск»

  • 12.05, 19:30. Барысаў-Арэна

Пасля неблагога старту «аўтазаводцы» забуксавалі — тры паразы ў апошніх турах. Трасе і БАТЭ: дзве паразы ў шасці турах — гэта мнагавата.

Але, на нашую думку, вялікіх праблем у барысаўцаў у нядзелю не будзе.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ. 

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон

Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!

Піліп Каваленка

0
Жвір / адказаць
11.05.2019 / 14:49
U pačatku hetaha siezona vieļmi impanuje Šachcior i Slavija. Šachcior uvohulie robicca ci nie samym prafesyjnym kliubam krainy. Vieļmi padabajecca ichny trenier. Sioņnia pačytaū intervju z im z im, ulasna takim ja jaho i ūjaūliaū. Brakuje takich spiecyjalistaū našamu futbolu...
0
Жвір / адказаць
12.05.2019 / 10:32
Žodzina ūčora damahlosia vieļmi važnaj pieramohi. Takim čynam kamanda ūkliučylasia ū barac`bu za miedali...
0
Жвір / адказаць
12.05.2019 / 19:25
Pieramoha Viciebska nas Šachcioram taksama čakalasia. Heta nie siurpryz. Kamanda nabiraje chadu.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31