Знайсці
10.05.2019 / 10:513РусŁacБел

Начальнік бюро буйнога мінскага прадпрыемства затрыманы за хабар

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РУУС Мінска затрымалі з доказамі злачынства за атрыманне хабару начальніка бюро аднаго з буйных прамысловых прадпрыемстваў сталіцы, паведамілі БЕЛТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Мужчына займаўся заключэннем дамоваў на закуп камплектуючых матэрыялаў, арганізоўваў іх дастаўку на склад. У аддзел закупак паступала заяўка на неабходныя камплектуючыя, пасля чаго фігурант аналізаваў і рассылаў інфармацыю арганізацыям, якія займаюцца іх пастаўкай. Пасля паступлення прапаноў ад контрагентаў мусіла выбірацца арганізацыя, якая прапаноўвала найменшы кошт.

«У сярэдзіне 2018 гады мужчына пазнаёміўся з мінчуком, які па даверанасці прадстаўляў інтарэсы сваёй жонкі, зарэгістраванай у якасці індывідуальнага прадпрымальніка, ад імя якой і ажыццяўлялася пастаўка неабходных матэрыялаў на прадпрыемства. У адзін з дзён начальнік бюро прыехаў дадому да мінчука па камплектуючыя. Той перадаў яму хабар — у якасці падзякі за тое, што быў абраны для пастаўкі. У лістападзе 2018 года сітуацыя паўтарылася, пры гэтым сума ўзнагароджання вырасла», — распавялі ў ГУУС.

Затрымалі начальніка бюро з доказамі злачынства. «Праваахоўнікі атрымалі інфармацыю аб яго намеры атрымаць чарговы хабар. Пасля таго як грошы былі перададзеныя, аператыўнікі затрымалі службовую асобу. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа», — паведамілі ў міліцыі.

БЕЛТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930