Знайсці
10.05.2019 / 10:27РусŁacБел

Літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі. Расклад на май 2019 года

Сачыць за зменамі ў бягучым раскладзе можна на старонцы liturgy.churchby.info.

Мінск

10 мая, пятніца

9:00 — царква св. пакутніцы Таццяны, вул. Русіянава, 50 (Уручча)

https://vk.com/sttatianaby,
https://www.facebook.com/sttatianaby/

11 мая, субота — памяць свяціцеля Кірылы Тураўскага 

7:30 (8:00) — сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. «Няміга»)

http://sppsobor.by/raspisanie-bogosluzhenij

12 мая — Нядзеля 3-я пасля Пасхі, святых жанчын-міраносіц

8:30 (9:00) — царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, вул. Янкоўскага, 2 (Сухарава) https://www.facebook.com/church.suharava/, http://arhangelhram.by/bogosluzhenie

17 мая, пятніца — памяць дабравернага Барыса, князя Тураўскага і Пінскага

9:00 — царква св. пакутніцы Таццяны, Русіянава, 50 (Уручча)

https://vk.com/sttatianaby, https://www.facebook.com/sttatianaby/

18 мая, субота — іконы Божае Маці Ружанскай

7:30 (8:00) — сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. «Няміга»)

http://sppsobor.by/raspisanie-bogosluzhenij

24 мая, пятніца — памяць роўнаапостальных Мяфодзія (885) і Кірыла (869), настаўнікаў славянскіх

9:00 — царква св. пакутніцы Таццяны, Русіянава, 50 (Уручча)

https://vk.com/sttatianaby,

https://www.facebook.com/sttatianaby/

25 мая, субота — памяць Сабору навамучанікаў, якія ў Бутаве прынялі пакуты

7:30 (8:00) — сабор святых Пятра і Паўла, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. «Няміга»)

http://sppsobor.by/raspisanie-bogosluzhenij

26 мая — Нядзеля 5-я пасля Пасхі, пра самаранку; Каложскай іконы Божай Маці

10:40 — царква свяціцеля Кірылы Тураўскага, вул. Кірылы і Мяфодзія 7/1 (ст.м. «Няміга»)

http://minda.by/

31 мая, пятніца — памяць святых айцоў сямі Усяленскіх Сабораў; памяць праведнага Іаана Кармянскага

9:00 — царква св. пакутніцы Таццяны, Русіянава, 50 (Уручча)

https://vk.com/sttatianaby, https://www.facebook.com/sttatianaby/

Мінская вобласць

12 мая — Нядзеля 3-я пасля Пасхі, святых жанчын-міраносіц

7:00 — Кафедральны сабор Пераяўлення Збаўцы (г. Заслаўе, Мінскі р/н)
https://vk.com/zaslavl_hram,
https://www.facebook.com/groups/zaslavlsobor

19 мая — Нядзеля 4-я пасля Пасхі, пра паралізаванага

9:00 — царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай, пл.Свабоды,3 (г.п. Івянец, Валожынскі р/н)

Гродна

11 мая, субота — памяць свяціцеля Кірылы Тураўскага (1183)

9.00 — царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6

http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau

18 мая, субота — іконы Божае Маці Ружанскай

9.00 — царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6

http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau

19 мая — Нядзеля 4-я пасля Пасхі, пра паралізаванага

9:00 — царква Сабору беларускіх святых (верхні храм), праспект Янкі Купалы, 90

(кожную 3-юю нядзелю месяца)
http://svbs.by/church/raspisanie

25 мая, субота — памяць Сабора навамучанікаў, якія ў Бутаве прынялі пакуты

9.00 — царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6

http://kalozha.by/be/kalozha/rasklad-bogasluzhennyau

26 мая — Нядзеля 5-я пасля Пасхі, пра самаранку; Каложскай іконы Божай Маці

9:00 — царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага), вуліца Дамейкі, 7 (кожную 3-юю нядзелю месяца)

http://grodno-orthodox.by/cases/timetable.html

10:00 — царква свяціцеля Кірылы Тураўскага, вул. Перамогі, 5

Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.

 Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме — спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве.

Таксама ў Царкве ў гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (г.п.Івянец Валожынскага раёна) штопятніцу а 17ай гадзіне чытаецца Акафіст прападобнай Еўфрасінні на беларускай мове.

У Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці:

Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага)

Протапрасвітара Віталя Баравога (7 красавіка)

Ларысы Геніюш (7 красавіка)

Максіма Багдановіча (25 мая)

(Падрабязней — на сайце сабора).

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера