Знайсці
09.05.2019 / 22:03РусŁacБел

Названы прыярытэтны кандыдат на пасаду галоўнага трэнера «Барселоны»

Прыярытэтным кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера «Барселоны» з'яўляецца Рональд Куман, які зараз ўзначальвае зборную Нідэрландаў. Пра гэта паведаміў вядучы праграмы El Chiringuito de Jugones на іспанскім тэлеканале La Sexta Жозеп Педрэроль.

Фота з Вікіпедыі

Пасля фінальнага матчу Кубка Іспаніі, у якім «Барселона» 25 траўня згуляе з «Валенсіяй», адбудзецца сход праўлення каталонскага клуба. На ім абмяркуюць будучыню цяперашняга галоўнага трэнера каманды Эрнэста Вальверде.

«Барса» сёлета выйграла чэмпіянат Іспаніі, але ў Лізе чэмпіёнаў вылецела, прайграўшы «Ліверпуль». Прычым у сталіцы Каталоніі сіне-гранатавыя святкавалі перамогу 3:0, а вось у Ліверпулі атрымалі паразу 0:4.

Рональд Куман у свой час быў зоркай еўрапейскага футболу. Пачынаў у «Гронінгене», гуляў за «Аякс», ПСВ, шэсць гадоў правёў у «Барселоне», таксама быў памочнікам галоўнага трэнера Луі ван Гала ў «Барсе».

Трэніраваў таксама «Вітэс», ПСВ, «Аякс», АЗ, «Феенорд», «Валенсію», «Саўтгемптан», «Эвертан».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера