Знайсці
09.05.2019 / 18:588РусŁacБел

Абвешчаны збор сродкаў на выданне «Прыгодаў Пінокіа» па-беларуску

«Прыгоды Пінокіа» − гэта казачная аповесць Карла Калодзі, класіка дзіцячай літаратуры. Яна была ўпершыню апублікаваная ў Рыме ў 1881 годзе і ад таго часу быў перакладзены на 87 моваў.

У былым СССР Пінокіа быў вядомы як Бураціна ў перастварэнні пісьменніка Аляксея Талстога. Але ў гісторыі Бураціна было многа разыходжанняў з арыгіналам.

Выдавецтва «Галіяфы» ўпершыню прапануе поўную версію арыгінальнага твора. Пераклад з італьянскай мовы на беларускую зрабіў Яўген Салейчук, рэдактуру — Аксана Спрынчан, ілюстраваў кнігу мастак Андрэй Пазняк.

Каб кніжка выйшла, трэба дапамога чытачоў. Пазнаёміцца і далучыцца да праекта можна па спасылцы на сайце ulej.by.

Прыватнае прадпрыемства «Галіяфы» УНП 190883852

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера