Знайсці
09.05.2019 / 00:007РусŁacБел

Гэта была проста казка: у неймаверным паўфінале «Тотэнхэм» выбіў «Аякс», адыграўшыся з 0:2

Нас чакае англійскі фінал.

Лукас Моўра — герой сустрэчы, фота з твітара Лігі чэмпіёнаў

У першым матчы «Аякс» у Лондане выйграў 1:0, у гэтым матчы вёў 2:0, але прапусціў тры мячы ад «Тотэнхэма».

Героем у шпораў стаў Лукас Моўра, што зрабіў хет-трык. Прычым апошні мяч забіў на шостай дададзенай хвіліне.

Нагадаем, што другую пуцёўку ў фінал заваяваў «Ліверпуль», што выбіў з турніру «Барселону» (0:3, 4:0).

Фінал пройдзе 1 чэрвеня ў Мадрыдзе на стадыёне «Атлетыка».

Нас чакае англійскі фінал: «Ліверпуль» — «Тотэнхэм».

«Ліверпуль» пяць разоў станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў (да 1992 года — Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў), апошні раз у 2005 годзе, а год таму ў фінале прайграў «Рэалу».

«Тотэнхэм» галоўнага тытула не браў ні разу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера