Знайсці
08.05.2019 / 21:045РусŁacБел

«Аэрафлот» адмяніў або перанёс больш за дзесяць рэйсаў на самалётах Superjet

«Аэрафлот» перанёс або адмяніў 11 рэйсаў, якія павінны былі выконваць самалёты Superjet. Прадстаўнікі авіякампаніі сітуацыю не каментуюць, піша РБК.

Авіякампанія «Аэрафлот» адмяніла яшчэ некалькі запланаваных рэйсаў, пералёты па якіх павінны былі здзяйсняць самалёты Superjet, вынікае з дадзеных электронных табло аэрапортаў.

У прыватнасці, адмянілі рэйс SU 1226 з Масквы ў Ніжні Ноўгарад з вылетам у 16:30, вынікае з дадзеных анлайн-табло Шарамеццева і табло ніжагародскага аэрапорта Стрыгіна. Адменены таксама зваротны рэйс SU1227 з Ніжняга ў Маскву, вылет якога па раскладзе намечаны на 18:40. Абодва павінен быў выконваць самалёт RRJ-95B (Russian Regional Jet 95), так пазначаецца тыповая мадэль Superjet пры сертыфікацыі.

Адменены рэйс SU2180 з Масквы ў Гётэборг. Самалёт павінен быў вылецець у 17:20 і прыбыць да месца прызначэння ў 18:55, вынікае з дадзеных анлайн-табло Шарамеццева і аэрапорта Гётэборг-Ландвэтэр. Зваротны рэйс SU2181 ў Маскву з прыбыццём а 23:10 8 мая таксама адменены. З дадзеных сістэм браніравання авіябілетаў вынікае, што выконвае пералёты па гэтым маршруце звычайна Sukhoi Superjet 100.

Адмененыя таксама рэйс SU1374 з Масквы ў Белгарад з вылетам у 19:40 і зваротны SU1375 з Белгарада ў Маскву (меў прыляцець у 23:35). Пералёты па гэтым маршруце, паводле дадзеных сістэм браніравання квіткоў, рэгулярна выконвае Sukhoi Superjet 100.

Прадстаўнік «Аэрафлота» адмовіўся ад каментароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930