Знайсці
08.05.2019 / 19:3510РусŁacБел

Як выглядае айцішнік пасля 30 гадзін у ЦІП на Акрэсціна ФОТА

Фота са старонкі Глеба Рубанава ў ФБ.

У 4.30 ранку 7 мая на хатні тэлефон ІТ-кансультанта Глеба Рубанава пазваніў чалавек, які прадставіўся дзяжурным Савецкага РУУС і папрасіў выйсці ў двор, каб праверыць, ці не пашкоджаны яго аўтамабіль, — нібыта затрымалі чалавека, які граміў машыны. З машынай было ўсё ў парадку, а вось самога Глеба сярод ночы завезлі ў Савецкі РУУС да старшага ўчастковага Варанішчы, дзе паведамілі пра затрыманне да суда.

Раней, 21 сакавіка, Глеба Рубанава па тэлефоне запрашалі на размову з нагоды флэшмобу #яэкстрэміст у фэйсбуку. Глеб Рубанаў у міліцыю тады не прыйшоў.

Флэшмоб #яэкстрэміст быў распачаты анархістам і журналістам Міколам Дзядком. Удзельнікі флэшмоба публікуюць у сацыяльных сетках свае фотаздымкі з матэрыяламі з анархісцкіх рэсурсаў, унесеных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, і хэштэгам #яэкстрэміст #яэкстремист. 

8 мая Рубанава выпусцілі з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП). Суд па ягонай справе прызначаны на 16 мая. Рубанаў заяўляе, што, паводле закона, яго не могуць асуджаць да адміністрацыйнага зняволення, бо ён даглядае маці-інваліда. Акрамя таго, у яго малое дзіця. Ён абураны тым, што яго пратрымалі ў ЦІП 30 гадзін.

Рубанаў сцвярджае, што гэты час не мог спаць, бо ў яго па матрацы поўзалі клапы.

«Калі што, нос у мяне на фотках не пабіты — проста жорсткая алергія на недасып», — напісаў у сябе ў фэйсбуку беларускамоўны айцішнік.

«Вядомая тактыка для таго, каб разбураць салідарнасць у супольнасцях: караць супорцера больш жорстка, чым арганізатара. Тыпу: «ты сядзіш а ў яго ўсё добра. Кашу заварыў ён, а ты расхлёбвай», — адзначыў Мікола Дзядок, былы палітвязень і ініцыятар таго флэшмобу салідарнасці.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930