Знайсці
08.05.2019 / 16:3010РусŁacБел

Какорын, які плакаў, і Мамаеў адправяцца ў рэальную калонію

Суд у Маскве прызначыў футбалісту Аляксандру Какорыну пакаранне 1 год і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму. Павел Мамаеў прысуджаны да 1 году і пяці месяцаў пазбаўлення волі, паведамляюць расійскія СМІ.

Суд палічыў даказанай віну Мамаева і Какорына ў наўмысным нанясенні шкоды здароўю і хуліганстве.

Двум іншым фігурантам крымінальнай справы — брату Аляксандра Какорына Кірылу і сябру футбалістаў Аляксандру Пратасавіцкаму — суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 1 гады 6 месяцаў і 1 года і пяці месяцаў калоніі адпаведна.

Какорын і Мамаеў, напіўшыя п'янымі, збілі на горкі яблык кіроўцу-беларуса, які чакаў свайго працадаўцу каля рэстарана, а таксама двух наведнікаў рэстарана. Гэтая гісторыя выклікала вялікі рэзананс у Расіі, дзе футбалісты застаюцца адной з самай высокааплачваных прафесій.

Кадры з Какорыным — вядомым куцілам, — які плача на лаве падсудных, просячы аб паблажлівасці, абышлі расійскі інтэрнэт.

nn.by; скрыншот з Youtube - Metro Петербург

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера