Знайсці
08.05.2019 / 16:262РусŁacБел

Расійскія выратавальнікі патлумачылі паведамленні тэлеканалаў пра радыяцыю

ГУ МНС па Цвярской вобласці распаўсюдзіла абвяржэнне пра «сігналы грамадзянскай абароны», размешчаныя ў СМІ.

Як раней паведамілі «МК-Цвер» і партал Tveringrad, у тэлеэфіры з'явіліся папярэджанні аб радыяцыйнай і хімічнай трывогах. Грамадзянам рэкамендавалі выключыць святло, ваду, ацяпленне, узяць дакументы, зачыніць вокны і выкарыстоўваць сродкі асабістай абароны.

У МНС заявілі, што перадача паведамлення звязаная з «тэхнічнымі мерапрыемствамі трансляцыйнай сістэмы філіяла ФДУП «РТРС».

Радыяцыйны фон у Цвярской вобласці ў норме, гаворыцца ў паведамленні абласнога ўпраўлення міністэрства. Жыхарам рэкамендуюць «не рабіць неабдуманых дзеянняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930