Знайсці
08.05.2019 / 14:294РусŁacБел

Крэмль адказаў на словы Гройсмана аб расійскіх пашпартах для Данбаса

«Расею не спыняць заявы ўкраінскіх уладаў пры выдачы расейскага грамадзянства жыхарам самаабвешчаных рэспублік Данбаса», — як перадае карэспандэнт РБК, заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

«Якая можа быць рэакцыя Крамля? Крэмль працягне выдаваць пашпарты тым грамадзянам, якія гэта пажадаюць, якія падпадаюць пад дзеянне прэзідэнцкага ўказу», — падкрэсліў ён.

8 мая прэм'ер Украіны Уладзімір Гройсман заявіў, што Кіеў не будзе прызнаваць расійскіх пашпартоў, выдадзеных жыхарам ЛНР і ДНР. Гэтыя дакументы ён назваў фэйкавымі. «Мы ніколі не прызнаем якога-небудзь грамадзянства, якое выдае краіна-агрэсарка. Ведаеце, як нацысцкая Германія выдавала для тых ці іншых людзей», — сказаў прэм'ер.

Гройсман падкрэсліў, што ўкраінскі пашпарт «ёсць сімвалам свабоды і дэмакратыі». Таксама ён паабяцаў звярнуцца да краін-партнёрак Украіны з просьбай прызнаць гэтыя дакументы несапраўднымі і ў іншых краінах.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930