Знайсці
08.05.2019 / 09:578РусŁacБел

Пад Бешанковічамі п'яны сеў за руль. У выніку трое маладых людзей пасажыраў развіталіся з жыццём, а ён уцёк

Сёння ўначы, 8 мая, каля 00.30 п'яны мужчына без правоў гнаўся па дарозе Бешанковічы — Асавец. На 2 км дарогі машыну выкінула ў кювет і перакуліла.

У выніку трое пасажыраў — 27-гадовы і 26-гадовы мужчыны і 23-гадовая жанчына — загінулі на месцы здарэння. Яшчэ адна 33-гадовая пасажырка з траўмамі шпіталізаваная.

Вадзіцель з месца здарэння ўцёк, аднак неўзабаве яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.5 арт.317 Крымінальнага кодэкса.

ДАІ просіць відавочцаў здарэння паведаміць тое, што ім вядома.

nn.by; інф. ДАІ, фота Следчага камітэта 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930