Знайсці
07.05.2019 / 17:152РусŁacБел

У Расіі назвалі прычыну з'яўлення «бруднай» нафты ў трубаправодзе «Дружба»

Брудную нафту загрузілі ў трубаправод «Дружба», каб утаіць крадзяжы. Пра гэта ў аўторак, 7 мая, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Расіі Святлана Пятрэнка, перадае ТАСС.

Паводле следства, са жніўня 2018 года па красавік 2019 года злачынная група з шасці чалавек «здзейсніла шматразовыя крадзяжы нафты» ў асабліва буйным памеры.

У сакавіку і красавіку 2019 года, каб утаіць крадзяжы, некалькі падазраваных паставілі нафту, якая не адпавядае стандартам, у вузел зліву каля вёскі Мікалаеўка Самарскай вобласці.

Забруджаная нафта патрапіла ў нафтасховішча і ў сістэму магістральнага трубаправода. У выніку восем рэзервуараў парку «Лапаціна» сталі непрыдатныя для эксплуатацыі.

Завялі крымінальную справу па артыкулах «Прывядзенне ў непрыдатнасць нафтаправода, здзейсненае з карыслівых меркаванняў, групай асоб па папярэдняй змове», «Арганізацыя злачыннай супольнасці і ўдзел у ёй» і «Крадзеж». Чацвёра падазраваных арыштаваныя, двое знаходзяцца ў вышуку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера