Знайсці
07.05.2019 / 11:046РусŁacБел

Facebook выдаліў амаль 100 акаўнтаў і суполак з расійскай прапагандай

Адміністрацыя Facebook выдаліла 97 кіраваных з Расіі і сфакусаваных на Украіне старонак, суполак і акаўнтаў, якія скаардынавана распаўсюджвалі недакладную інфармацыю, паведамляе сацыяльная сетка.

«Людзі, якія стаяць за гэтай дзейнасцю, выкарыстоўвалі фальшывыя ўліковыя запісы для кіравання старонкамі і групамі, распаўсюджвання свайго кантэнту і павышэння ўцягнутасці карыстальнікаў, а таксама для прыцягнення іх да пераходу на іншыя сайты, з розным кантэнтам», — гаворыцца ў паведамленні.

Яны публікавалі навіны аб мясцовых і палітычных падзеях, у тым ліку такія тэмы, як ваенны канфлікт ва Усходняй Украіне, расійская палітыка, палітычныя навіны ў Еўропе, палітыка ва Украіне і грамадзянская вайна ў Сірыі.

Усяго адміністрацыя сацыяльнай сеткі выдаліла 62 акаўнты, 10 старонак і 25 суполак. У некаторых з акаўнтаў было 34 тысячы чытачоў і, як мінімум, у адной з суполак было 86 тысяч чытачоў.

Паведамляецца, што адміністрацыя перадала інфармацыю аб выяўленай дзейнасці праваахоўным органам, палітыкам і галіновым партнёрам.

Таксама выдалілі 21 акаўнт у Instagram, якія былі часткай меншага сеткавага ўмяшання з Расіі, накіраванага на Аўстрыю, краіны Балтыі, Германію, Іспанію, Украіну і Вялікабрытанію.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера