Знайсці
07.05.2019 / 10:491РусŁacБел

Смяротнае ДТЗ з беларусамі ў Карпатах: затрымалі прадпрымальніка, які даваў паслугі для рафтынгу

Затрымалі прадпрымальніка, які даваў паслугі беларускім турыстам, што ўчора ў аўтамабілі ГАЗ-66 упалі ў раку ў Прыкарпацці, паведамляе пракуратура Івана-Франкоўскай вобласці.

«Прадпрымальніка, які даваў паслугі турыстам, у якія ўваходзіла дастаўка да месца прызначэння і сплаў па горнай рацэ, затрымалі ў парадку арт. 208 КК Украіны і вырашаецца пытанне аб паведамленні яму аб падазрэнні па арт. 287 КК Украіны. Ён прадугледжвае крымінальную адказнасць за выпуск у эксплуатацыю тэхнічна няспраўных транспартных сродкаў або іншае парушэнне іх эксплуатацыі», — сказалі ў прэс-службе.

Таксама затрыманы кіроўца. Яму ўжо паведамілі пра падазрэнне па ч.3 арт. 286 (Парушэнне правілаў бяспекі дарожнага руху або эксплуатацыі транспарту асобамі, якія кіруюць транспартнымі сродкамі) КК Украіны і вырашаецца пытанне аб абранні яму меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Нагадаем, у Верхавінскім раёне грузавы аўтамабіль з беларускімі турыстамі перакуліўся ў раку Чорны Чарамош. У выніку аварыі тры беларусы загінулі: дзве жанчыны, якім было па 23 і 28 гадоў, і 29-гадовы мужчына. Яшчэ 16 чалавек выратаваліся самастойна. А некалькі чалавек выжылі дзякуючы ратавальнікам. Зараз 10 пацярпелых шпіталізавалі, адна жанчына ў цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930