Знайсці
06.05.2019 / 14:5114РусŁacБел

Пяскоў: У Крамлі задаволеныя працай Бабіча на пасадзе пасла Расіі ў Мінску

У Крамлі задаволеныя працай Міхаіла Бабіча на пасадзе пасла Расіі ў Мінску, яго далейшыя прызначэнні не анансуюцца, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, перадае «РІА Новості».

Раней Уладзімір Пуцін вызваліў Бабіча ад пасады пасла Расіі ў Мінску і прызначыў на гэтую пасаду кіраўніка камітэта Савета Федэрацыі па эканамічай палітыцы Дзмітрыя Мезенцава.

На пытанне аб тым, ці задаволеныя ў Крамлі працай Бабіча на пасадзе пасла РФ у Беларусі, Пяскоў адказаў: «Так».

Адказваючы на ​​пытанне пра магчымае прызначэнне Бабіча на пасаду дарадцы прэзідэнта РФ на Данбасе, Пяскоў нагадаў, што ў Крамлі не анансуюць кадравыя рашэнні прэзідэнта.

«Калі такія рашэнні будуць зробленыя, мы неадкладна, калі будуць падпісаныя адпаведныя ўказы прэзідэнта, мы неадкладна вас праінфармуем», — дадаў Пяскоў.

Пяскоў назваў ад'езд Бабіча з Мінска кадравым рашэннем прэзідэнта Расіі, «якое прымаецца ў адпаведнасці з мэтазгоднасцю». «У дадзеным выпадку гэта рашэнне кіраўніка дзяржавы. Вы ведаеце, што паслы прызначаюцца і вызваляюцца ад пасад паводле ўказа прэзідэнта», — сказаў Пяскоў.

«(Бабіч) прапрацаваў нядоўга, але, тым не менш, за непрацяглы тэрмін досыць шмат было зроблена. Вы ведаеце, што незалежна ад нейкіх там працэсаў, адносіны паміж Расіяй і Беларуссю захоўваюць свой саюзніцкі характар.

Саюзная дзяржава — гэта асаблівае вымярэнне, якое дамінуе ў двухбаковых адносінах паміж Масквой і Мінскам», — сказаў Пяскоў у адказ на пытанне журналістаў пра матывацыю рашэння адклікаць Бабіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера