Знайсці
06.05.2019 / 15:0316РусŁacБел

У белых ботах з надпісам ZENA. 16-гадовая ўдзельніца «Еўрабачання» ад Беларусі правяла першую рэпетыцыю ВІДЭА

4 мая ў Тэль-Авіве распачаліся рэпетыцыі да конкурсу «Еўрабачанне». Рэпетыцыі на сцэне — гэта апошняя магчымасць удзельнікаў скарэктаваць канчатковы выступ і пабачыць, як будзе выглядаць нумар у тэлевізійнай версіі. 

Удзельніца ад Беларусі, 16-гадовая Зіна Купрыяновіч (ZENA) выйшла на сцэну ў пярэстым уборы.

«Фішкай» вобразу сталі высокія боты на шнуроўцы з надпісам ZENA, якія былі пашытыя ў адзіным экзэмпляры спецыяльна для ўдзельніцы.

Нагадаем, сёлета конкурс «Еўрабачанне» пройдзе 18 мая ў Ізраілі. Беларусь выступіць у першым паўфінале, 14 мая, пад нумарам 8.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера