Знайсці
06.05.2019 / 12:5110РусŁacБел

22-гадовы бортправаднік загінуў, ратуючы пасажыраў у Шарамеццеве 

Сцюард паспрабаваў адчыніць дзверы ў хваставой частцы самалёта, каб выратаваць людзей, паведамляе ТАСС. 

Пры пажары на борце Sukhoi Superjet 100 загінуў 22-гадовы бортправаднік Максім Маісееў. Ён да апошняга змагаўся за жыццё пасажыраў.

Максім Маісееў. Фота з сацыяльных сетак. 

У самалёце двое дзвярэй, эвакуацыя вялася праз пярэднія па надзьмутым трапе. Маісееў працаваў у хваставой частцы самалёта, якую ахапіў агонь. Для таго, каб паскорыць выхад пасажыраў, малады сцюард паспрабаваў адкрыць другія дзверы, але не здолеў праз пажар.

5 мая самалёт Sukhoi Superjet 100 авіякампаніі «Аэрафлот», які выконваў рэйс Масква—Мурманск, загарэўся пры пасадцы ў аэрапорце Шарамеццева. Па апошніх афіцыйных звестках, загінуў 41 чалавек з 78, якія знаходзіліся на борце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930