Знайсці
06.05.2019 / 12:402РусŁacБел

У пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы знайшлі бомбу часоў Другой сусветнай вайны. Рух праз «Брузгі» перакрыты

У пункце пропуску «Брузгі» прыпынена афармленне транспарту ў абодвух напрамках.

Фота Дзяржпагранкамітэта.

У пункце пропуску «Брузгі» прыпынена афармленне транспарту ў абодвух напрамках, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі.

«Паводле інфармацыі польскага боку, у пункце пропуску «Кузніца Беластоцкая» падчас яго рэканструкцыі была знойдзена бомба часоў Другой сусветнай вайны. Польскі бок спыніў афармленне як на ўезд, так і на выезд усіх відаў транспарту. Вядуцца мерапрыемствы па арганізацыі бяспекі. У сувязі з гэтым пункт пропуску «Брузгі» не функцыянуе да аднаўлення работы пункта пропуску на сумежным баку», — распавёў Антон Бычкоўскі.

Ён парэкамендаваў беларусам, якія плануюць свае паездкі ў польскім напрамку, улічваць гэтую інфармацыю і пры магчымасці выбіраць іншыя пункты пропуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031