Знайсці
05.05.2019 / 11:302РусŁacБел

Беларусь — малая краіна? Заўтра ў Вілейцы днём — +6, а ў Хоцімску — +21!

У панядзелак на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах моцныя. Месцамі па ўсходзе краіны чакаюцца навальніцы. Вецер днём пры навальніцах парывісты, паведамляе БелТА

Тэмпература паветра ўначы складзе + 2-7, па ўсходзе - 8-13. Днём будзе 7—12 градусаў, па ўсходзе - 13-18, у Гомельскай і Магілёўскай абласцях паветра прагрэецца да 21 градуса.

Так у Гродне, паводле pogoda.by, будзе +8-10, і без ападкаў, у Брэсце аналагічная тэмпература, але магчымы дождж.

У Браславе — +6—8, у Віцебску да +15.

У Магілёве — +15—17, у Хоцімску да +21. І там, і там навальніцы.

У Гомеле — да +19, невялікі дождж.

Ды што ўся Беларусь. Розніца ў межах Мінскай вобласці ўражвае.

Згодна з pogoda.by, у панядзелак у Вілейцы будзе +5—7, у Мінску — 8—10, а ў Беразіне да +16 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера