Знайсці
05.05.2019 / 09:173РусŁacБел

У Мінску прызначылі новага галоўнага архітэктара

На днях у сталіцы прызначылі новага галоўнага архітэктара — ім стаў былы намеснік дырэктара «Мінскрэклама» Аляксей Мартынаў, піша Tut.by

Да гэтага ён працаваў галоўным мастаком і намеснікам дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскрэклама». Гэтая структура ў ліку іншага займаецца мастацкім афармленнем сталіцы. Напрыклад, яна афармляе Мінск да Новага года, Дня Перамогі і іншых святаў.

Мартынаў ужо працаваў у розных пасадах у камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, дзе дарос да пасады першага намесніка. Але ў 2011 годзе яго адправілі ў адстаўку разам з тагачасным галоўным архітэктарам сталіцы Віктарам Нікіціным

Былога галоўнага архітэктара Мінска Паўла Лучыновіча затрымалі 16 сакавіка па падазрэнні ў атрыманні хабару

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930